На пасяджэнні Маер выбачылася за ўзлом, які закрануў усе акаўнты карыстальнікаў Yahoo ў 2013 годзе, пра што стала вядома толькі нядаўна.

Чытайце: У Yahoo скралі 3 мільярды пароляў — гэта найбуйнейшы выпадак крадзяжу ў гісторыі

«Гэтыя ўзломы адбыліся падчас майго кіраўніцтва, і як кіраўнік кампаніі я хачу прынесці шчырыя прабачэнні кожнаму нашаму карыстальніку. Нашыя меры дапамаглі абараніцца ад прыватных і прафінансаваных дзяржавай нападаў, аднак, на жаль, расійскія агенты праніклі ў нашы сістэмы і скралі дадзеныя карыстальнікаў», — сказала Маер.

Упершыню Yahoo паведаміла пра гэты ўзлом у 2016 годзе. Тады казалі аб адным мільярдзе ўзламаных акаўнтаў. Пра тры мільярды кампанія распавяла толькі ў кастрычніку 2017 года.

Хакеры маглі атрымаць доступ да імёнаў, а таксама паролі, адрасы электроннае пошты, нумары тэлефонаў і даты нараджэння карыстальнікаў Yahoo. Да кастрычніка гэтага года супраць кампаніі быў пададзены 41 пазоў, які тычыцца масавага ўзлому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?