У наступным годзе памер сярэдняга заробку «бруднымі» ў Латвіі можа павялічыцца да 1000 еўра, заявіў у чацвер галоўны эканаміст Swedbank Марціньш Казакс, піша Delfi.lv.

Сёння сярэдні заробак у Латвіі складае 927 еўра «бруднымі» (каля 650 еўра «чыстымі»), а мінімальны складае 380 еўра.

«Выглядае так, што ў наступным годзе — у год стагоддзя Латвіі — сярэдні заробак афіцыйна складзе 1000 еўра», - адзначыў Казакс, дадаўшы, што сярэдні заробак павялічыцца да такога ўзроўню, калі ў свеце не адбудзецца нейкіх негатыўных падзей.

Прычым ён таксама адзначыў, што пад уплывам змяншэння падаткаў на працоўную сілу заробак «чыстымі»ў Латіі будзе расці хутчэйшымі тэмпамі.

Нагадаем, што сярэдні заробак «бруднымі» ў Беларусі за верасень склаў 831,3 рубля (каля 360 еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна