1. Ёнагуні, Японія
У 1986 годзе вадалазы падчас назірання за акуламі нечакана знайшлі падводныя піраміды. Гэтае адкрыццё адразу ж выклікала ажыўленыя спрэчкі ва ўсім навуковым свеце.
Аказалася, што на глыбіні ад 5 да 40 метраў ляжаць высечаныя ў камяні збудаванні ў выглядзе масіўных платформаў і высокіх слупоў. Самая высокая піраміда сягае 180 метраў у шырыню і каля 30 метраў у вышыню. Найбольш папулярны аб'ект называецца чарапахай, дзякуючы сваёй незвычайнай форме. Нягледзячы на небяспечныя падводныя плыні, манумент Ёнагуні ўсё адно застаецца ўлюбёным месцам для дайвераў з усяе краіны.
2. Біміні Роўд
Дарога з буйных каменных пласцінаў месціцца пад вадой каля выспы Біміні (Багамы). Збудаванне пачынаецца на беразе і цягнецца каля 800 метраў углыб акіяна. Тысячы прамавугольных блокаў пакладзеныя такім чынам, што навукоўцы дагэтуль спрачаюцца, ці была гэта проста дарога, ці сцяна — пад першым пластом камянёў знайшлі яшчэ адзін. Гэта кажа пра тое, што збудаванне ўзростам 15 000 год было некалі даволі высокім.
3. Падводны горад ля Кубы
Гэтыя піраміды былі знойдзеныя ў 2001 годзе ля ўзбярэжжа Кубы. Іхняе знаходжанне на глыбіні 700 метраў перашкаджае дэтальнаму вывучэнню, таму, магчыма, галоўная частка адкрыцця нас яшчэ чакае.
4. Палац Клеапатры
Палац Клеапатры ў Егіпце апусціўся пад ваду каля 1500 год таму ў выніку моцнага землятрусу. Раскопкі яшчэ працягваюцца, але ўжо зараз археолагі знайшлі нямала велічных скульптур і рэлігійных збудаванняў. Галоўная ж мэта навукоўцаў — грабніца самой Клеапатры.
5. Геракліён
Геракліён — старажытны горад, містычна згублены ў Міжземным моры прыкладна тысячу год таму, таксама праз моцны землятрус. Велічныя збудаванні знаходзяцца на глыбіні 46 метраў і захаваліся вельмі добра.
Сярод знаходак, акрамя будынкаў і скульптур, — залатыя завушніцы, бранзалеты, шпількі, кольцы, грабяні, сотні манет. І гэта толькі пачатак — асноўныя раскопкі яшчэ наперадзе.





