У Рэчыцкім раёне Audi заехала ў раку, перакулілася на дах і патанула: два чалавекі загінулі. Інфармацыю пацвердзілі ў МНС.

Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада ў вёсцы Жмураўка Рэчыцкага раёна каля 21:00. Паводле інфармацыі відавочцаў, акрамя кіроўцы, у машыне знаходзіліся тры пасажыры. Маладыя людзі з задніх месцаў змаглі выбрацца з аўто, а кіроўца і пасажыр, які сядзеў побач з ім, — не.

- Да месца здарэння выехалі супрацоўнікі РАНС. Пры дапамозе адмысловага абсталявання з вады яны дасталі аўтамабіль Audi з двума загінулымі — 33- і 27-гадовым мужчынамі. Яшчэ два чалавекі — 31- і 24-гадовы мужчыны выбраліся з аўто самастойна да прыезду ратавальнікаў, — распавяла афіцыйны прадстаўнік МНС Гомельскай вобласці Марыя Клязовіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?