Віцебскі абласны суд прысудзіў да 12 гадоў зняволення раней судзімага 34-гадовага жыхара Полацка.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У 2013 годзе абвінавачаны выехаў у Германію, дзе пазнаёміўся з бежанцамі з Чачні і Дагестана, змяніў веравызнанне і прыняў радыкальны іслам. Пасля гэтага палачанін пачаў распаўсюджваць праз Укантакце прапагандысцкія матэрыялы Ісламскай дзяржавы.

У 2015 годзе ён быў дэпартаваны з Германіі, аднак не спыніў сваёй дзейнасці. Апроч Укантакце, ён пачаў рассылаць рэлігійна-экстрэмісцкія матэрыялы праз WhatsApp і «Тэлеграм».

Летась ісламіст пачаў цікавіцца выбухоўкамі і набыў у адным з райцэнтраў хімічныя і электратэхнічныя кампаненты для іх вырабу. Выкарыстаўшы інструкцыю, знойдзеную ў інтэрнэце, ён вырабіў выбуховае рэчыва, якое захоўваў у кватэры па месцы свайго жыхарства да выяўлення 28 кастрычніка 2016 года супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

«Таксама ў кватэрах па месцы жыхарства і па месцы рэгістрацыі абвінавачанага былі знойдзеныя гатовыя да збору складнікі сродку ініцыявання і самаробнай выбуховай прылады», — паведамляе Віцебскі абласны суд.

Акрамя таго, абвінавачванага інкрымінавалі распаўсюд порнаматэрыялаў праз сацыяльныя сеткі.

Такім чынам, ён прызнаны вінаватым у распальванні рэлігійнай і сацыяльнай варожасці, распаўсюдзе порнаматэрыялаў, а таксама незаконным вырабе і захоўванні выбуховых рэчываў. Агульны тэрмін пакарання — 12 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?