Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №406 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Суддзёй Канстытуцыйнага суда перапрызначаны Станіслаў Данілюк, старшынёй Мінскага абласнога суда перапрызначаны Валерый Крайко.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.





