21 красавіка ў сталічным Палацы спорту выступіць гурт Brutto. «Брыгада рэвалюцыйнага ўгару» прадставіць мінчукам кружэлку «Рокі», якая выйшла ў траўні 2017-га, і адзначыць сваё трохгоддзе, паведамляе Еўрарадыё.

Цяпер у скарбонцы Brutto тры альбомы і 24 кліпы. Сёння каманда прэзентавала ў сацсетках канцэртны запіс «LIVE in MINSK-ARENA».

«Мінск-Арэна з'яўлялася для Brutto самым важным экзаменам за ўсю кар'еру! Магутнае шоў, дзясяткі бранябойных хітоў, армія самых адданых і каларытных фанаў, прафесійная праца згуртаванай каманды і дзікая, невычэрпная энергія хлопцаў на сцэне! Я ганаруся быць часткай гэтай гістарычнай, легендарнай (менавіта!!!) фармацыі самых крутых і дзёрзкіх рокэнрольшчыкаў у наш час», — падзяліўся эмоцыямі Сяргей Міхалок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0