Кіраўніца прэс-службы «Яндэкса» Наталля Жураўлёва паведаміла, што «Яндэкс.Дырэкт» пачаў падтрымліваць беларускую мову ў рэкламных абвестках. 

«Даданне беларускай было прадыктавана, перш за ўсё, попытам сярод рэкламадаўцаў, які значна вырас. Мы вырашылі, што час надышоў», — сказала яна.

Беларуская мова стала пятай пасля рускай, турэцкай, англійскай і ўкраінскай, на якой «Яндэкс.Дырэкт» прымае абвесткі.

З тэхнічнага пункту гледжання даданне новае мовы ў партал — працяглы і затратны працэс. «Каб алгарытм мадэрацыі мог аўтаматычна прымаць абвесткі на беларускай мове (напрыклад, выяўляць памылкі ў словах), нам давялося «навучыць» яго мове. А гэта вельмі рэсурсаёмістая тэхнічная праца, на якую ў нас сышло некалькі месяцаў», — распавяла Наталля Жураўлёва.

У кампаніі спадзяюцца, што дзякуючы новай функцыі, рэкламадаўцы змогуць ахапіць яшчэ большую аўдыторыю.

«Яндэкс.Дырэкт» — сістэма кантэкстнае анлайн-рэкламы ад расійскай карпарацыі «Яндэкс», дзякуючы якой вы можаце бачыць рэкламу менавіта тых рэчаў, якімі вы цікавіліся апошнім часам. У Беларусі «Яндэкс.Дырэкт» з’яўляецца асноўным канкурэнтам падобнай сістэмы AdWords ад Google.

Як сцвярджаюць даследчыкі рынку, Беларусь з'яўляецца ўнікальнай краінаю, у якой долі абедзвюх найбуйнейшых сістэм кантэкстнай рэкламы — «Яндэкс.Дырэкт» і «Google AdWords» прыкладна роўныя.

Чытайце таксама: Як гэта працуе: сэрвіс Яндэкс.Пробкі. Рэпартаж з офіса «Яндэкса» ў Мінску 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?