На Данбасе на супрацьтанкавай міне сёння падарваўся аўтамабіль паліцыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў першы намеснік старшыні Нацпаліцыі Вячаслаў Аброськін.
«У Данецкай вобласці ў раёне пасёлка Гнутава на супрацьтанкавай міне, закладзенай ДРГ баевікоў, падарваўся службовы аўтамабіль паліцыі, які рухаўся па аўтадарозе Талакоўка-Гнутава», — напісаў ён.
Падарваны баевікамі аўтамабіль паліцыі. Фота - Facebook.com
Аброськін таксама паведаміў, што маёр паліцыі, 1981 г.н., загінуў ад атрыманых раненняў.
«Яшчэ двое паліцэйскіх атрымалі раненні і знаходзяцца ў бальніцы», — дадаў Аброськін.
У той жа час старшыня Нацпаліцыі Сяргей Князеў паведаміў, што патруль ехаў на выклік і падарваўся на міне.
«Яшчэ ўчора гэтай міны там не было, таму што нашыя ваенныя свабодна перамяшчаліся на гэтым участку. Зараз выбухатэхнікі выявілі побач яшчэ адну замаскіраваную міну», — напісаў ён.





