Пасля змены некалькіх падрадчыкаў на пр. Незалежнасці недалёка ад ГУМа адкрылася пятая шаурмічная Döner King — мабыць, аднаго з самых яркіх праектаў апошняга часу на нацыянальным рынку грамадскага харчавання.

Праект, які ледзь не «пахаваў» кіраўнік расійскага Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, плануе развівацца і да канца года адкрыць сем новых пунктаў.

Пра тое, як пачынаўся і як развіваецца гэты бізнэс, у лістападзе ў рамках адукацыйнага семінара «Бізнэс у стылі FLEX» распавёў адзін з топ-менеджараў Döner King Уладзіслаў Мітрафанаў, перадае ej.by.

Некалькі гадоў таму прабацька Döner King — гэта была кругласутачная шаурмічная на вуліцы Прытыцкага, якая з'яўлялася дадаткам да асноўнага бізнэсу яе ўладальніка, гандлю мясам і мяснымі прадуктамі «Георгій і сыны». Паўтара года таму было прынята рашэнне аб развіцці сеткі ўстаноў грамадскага харчавання. Пачаліся перамовы з банкамі, але практычна адразу праект сутыкнуўся з форс-мажорам. У снежні 2016 года кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт зрабіў заяву, што знайшоў канал «незаконных паставак» украінскай ялавічыны праз Беларусь і што гэтым дакладна займаецца беларуская кампанія «Георгій і сыны», якая магла зарабіць да 100 млн даляраў. Яшчэ раней была ўведзена забарона на пастаўку гэтай кампаніяй прадукцыі ў Расію. На гэтым фоне многія банкі паспяшаліся адхрысціцца ад уладальніка гэтай кампаніі і яго праекта шаурмічных. Некаторы час бізнэс балансаваў на мяжы банкруцтва, але ў выніку ўладальніку і менеджменту ўдалося знайсці крыніцу крэдыту ў 1 млн даляраў, які ўкладзены ў развіццё Döner King.

Неўзабаве было набыта месца ў гандлёвым цэнтры «Глоба», а ўлетку гэтага года ўстанова сеткі з'явілася на прэстыжнай менскай вуліцы Зыбіцкая. Яшчэ адзін пункт працуе на вул. Я. Коласа ў гандлёвым цэнтры «Айсберг».

«Працуючы на Прытыцкага, мы пачалі разумець працэсы, кошт, эфект аб'ёму… І падумалі: паспрабуем стварыць мас-прадукт. А раптам атрымаецца? Вырашылі, што адкрыем некалькі пунктаў, бо на эфекце масы, прадстаўленасці сеткі павінны расці продажы. Калі не — сыходзім, — распавёў Уладзіслаў Мітрафанаў, як пачынаўся гэты праект. — Мы пакінулі цану 5 рублёў (за маленькую свіную шаурму), на дадзены момант гэта на 20—30% ніжэй за рынак. І чакалі: пойдзе — не пойдзе. І вось у нас адкрыўся пункт на Уманскай — вынікі пераўзышлі чаканні ў тры разы. На наступны месяц выручка ў паўтара раза вырасла і на Прытыцкага. А калі мы адкрыліся на Зыбіцкай — гэта было траплянне «ў дзясятачку». Продажы ў першым пункце выраслі яшчэ ў паўтара раза. Пазнавальнасць стала маштабнай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0