14-гадовая вучаніца 9 класа чакае дзіця. А малады настаўнік чакае вынікаў праверкі Следчага камітэта.

Падрабязнасці гісторыі прыводзіць «Ганцавіцкі час».

Здарылася ўсё ў адной са школ Ганцавіцкага раёна. Тое, што дзяўчынка пачала дзіўнавата сабе паводзіць заўважалі настаўнікі, але школьніца казала, што з ёй усё ў парадку. Але ў сярэдзіне лістапада яна ўсё ж прызналася бацькам, што цяжарная.

У сям'і дзяўчынкі былі праблемы. Таму яна разам з сястрой стаяла на ўліку, як дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і два разы накіроўваліся на пражыванне ў Ганцавіцкі сацыяльны прытулак, дзе праводзілі па паўгода.

Сама школьніца актыўна займалася спортам. Нярэдка праводзіла час у кампаніі 24-гадовага фізрука.

У вёсцы ведалі, што малады мужчына выяўляў цікавасць да дзяўчынкі і нярэдка зазіраў у госці да вучаніцы, падвозіў на аўтамабілі яе разам з яе мамай, якая не забараняла прыходзіць у іх дом. Адміністрацыя школы праводзіла прафілактычныя гутаркі з настаўнікам, маўляў, надта цесныя зносіны ў яго з вучаніцай, але той ігнараваў гэта.

У выніку школьніца зацяжарыла. Настаўнік прызнаў, што дзіця ад яго, сказаў, што шкадуе, што так атрымалася. Па яго словах, ён плануе стварыць сям’ю з вучаніцай і гадаваць дзіця.

Праўда, Следчы камітэт ужо зацікавіўся гэтай гісторыяй. Пакуль што праводзіцца праверка. Калі завядуць крымінальную справу, то за сэкс з дзяўчынай, якой не было 16 гадоў, фізрука могуць пакараць пазбаўленнем волі. Максімальны тэрмін пакарання — 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?