У апублікаваным УЕФА складзе сімвалічнай зборнай найлепшых гульцоў — абсалютная дамінацыя іспанскіх клубаў — 5 гульцоў «Барселоны» і 3 — мадрыдскага «Рэала». Толькі трое прадстаўляюць іншыя еўрапейскія чэмпіянаты. Гэта Філіп Лам, Цьеры Анры і Стывен Джэрард.

УЕФА патлумачыла, што выбрала менавіта гэтых гульцоў таму, што яны часцей за ўсіх іншых выбіраліся ў зборныя году ў мінулыя сезоны і таму з'яўляюцца наймацнейшымі кандыдатамі ў сімвалічную «зборную XXI стагоддзя».

Поўны склад сімвалічнай зборнай УЕФА

Поўны склад сімвалічнай зборнай УЕФА

брамнік: Ікер Касільяс;

абаронцы: Філіп Лам, Карлес Пуёль, Жэрар Піке, Серхіа Рамас;

Паўабаронцы: Андрэс Ін'еста, Хаві, Стывен Джэрард;

Нападаючыя: Цьеры Анры, Ліянэль Месі, Крышціяну Раналду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0