Для паляпшэння характарыстык акумулятара даследчыкі Samsung прапануюць пакрываць катод так званымі графенавымі шарыкамі, якія нагадваюць па структуры папкорн і вырошчваюцца на наначасціцах аксіду крэмнія.

«Графенавыя шарыкі»

«Графенавыя шарыкі»

Графен праводзіць электрычнасць у 140 разоў лепш за крэмній, што дазваляе паскорыць зарадку акумулятараў у пяць разоў. Навукоўцы дадаюць, што ёмістасць новых батарэй будзе на 45% вышэйшай у параўнанні з існуючымі рашэннямі.

Тэхналогія можа зрабіць рэвалюцыю і ў электрамабілебудаванні, значна павялічыўшы працягласць хода электрамабіля на адным зарадзе.

Тым часам кітайскі стартап WPG ужо прадае партатыўныя графенавыя акумулятары, праўда, замест першапачаткова заяўленых 10 хвілін, поўная зарадка мадэлі на 5000 мАг займае 15 хвілін, а ў выпадку з версіяй на 10 000 мАг — паўгадзіны. Кошты ў Кітаі складаюць каля $40 і $60 адпаведна, што на тле іншых мадэляў выглядае досыць дорага.

Графен — мадыфікацыя вугляроду ў форме пластоў таўшчынёй у адзін атам, размешчаных у выглядзе сота-падобнай рашоткі.

Графен можна ўявіць як адну плоскасць графіту, аддзеленую ад аб'ёмнага крышталя. Графен валодае вялікай механічнай жорсткасцю, рэкордна вялікаю цеплаправоднасцю і разглядаецца як самы перспектыўны матэрыял для выкарыстання ў нанаэлектроніцы будучыні.

Мадэль крышталічнае рашоткі графену

Мадэль крышталічнае рашоткі графену

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?