17-гадовы навучэнец з Маладзечна 25 верасня скраў у сэканд-хэндзе байку.

— Малады чалавек прыйшоў у краму па вуліцы Прытыцкага. У прымерачную ён узяў тры байкі на трох вешалках. Адну з іх падчас прымеркі ён надзеў на сябе, а дзве вырашыў вярнуць, - распавёў kraj.by старшы следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Багушэвіч.

На выхадзе з крамы прадавец звярнула ўвагу на хлопца і спыталася ў яго, дзе трэцяя байка. Маладзечанец спачатку зрабіў выгляд, што тэлефануе маці, каб тая прынесла грошы за рэч. А потым папрасіў у жанчыны тэлефон і нібыта патэлефанаваў брату, бо мама, маўляў, не зразумела, дзе ён знаходзіцца.

У ходзе маніпуляцый з тэлефонам хлопец адцягнуў увагу прадаўца, вярнуў ёй тэлефон і сышоў. Але хутка хлопца знайшлі, а байку забралі.

Як адзначыў Юрый Багушэвіч, першапачаткова байка каштавала 13 рублёў, але ў дзень, калі хлопец яе выкраў, была зніжка 70%. Гэта значыць малады чалавек мог купіць яе ўсяго за тры рублі.

Крымінальная справа па частцы першай артыкула 206 «Крадзёж» перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0