Платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй velcom і групай кампаній Gurtam сёння, 29 лістапада, запускаюць нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоу #Паскарэнне.

Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне прынцыповых праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, чым будзе ганарыцца краіна і на што зверне ўвагу ўвесь свет.

Палепшыць навакольную рэальнасць, стаць вядомым і выйграць галоўны прыз можа кожны беларус, калі возьме ўдзел у рэаліці-конкурсе #Паскарэнне. Арганізатары запрашаюць актыўных жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа, якія гараць жаданнем запусціць значны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. #Паскарэнне — гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.

Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу.

У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрыем ацэнкі ў намінацыі будзе ўвага праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт».

Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

Удзельнікі пройдуць усе этапы рэалізацыі праекта: ад крэатыўнай ідэі да яе поўнага ўвасаблення. Усе стадыі конкурсу будуць штотыдзень асвятляцца ў рэжыме рэаліці-шоу.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka і з 29 лістапада па 11 снежня ўключна дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце. Сам конкурс будзе доўжыцца аж да 4 лютага. За гэты час ідэя павінна быць увасоблена ў жыццё або прынамсі мусіць з'явіцца прататып праекта, які можна будзе прадэманстраваць гледачам.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #Паскарэння можна на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0