Аўтары даследавання вывучылі дзевяць узораў костак, зубоў, скуры, валасоў і экскрэментаў, якія, як сцвярджаецца, належалі еці — міфічнай малпападобнай істоце, што жыве ў Гімалаях. Сярод іх знойдзены ў пячоры фрагмент сцегнавое косткі і кавалачак скуры з рукі еці, які доўгі час захоўваўся ў мясцовым манастыры ў якасці рэліквіі.

Icon Films Ltd.

Icon Films Ltd.

Генетычны аналіз паказаў, што кавалачак скуры належаў гімалайскаму мядзведзю, а костка — тыбецкаму бураму. У цэлым, з дзевяці ўзораў адзін апынуўся узяты з парэшткаў сабакі, а астатнія — трох розных відаў мядзведзяў.

Гэта не першы генетычны аналіз, якому падвяргаюць «парэшткі еці», але, як адзначаюць аўтары працы, ён з'яўляецца найбольш падрабязным і дакладным з усіх, праведзеных на дадзены момант.

Акрамя праверкі легенд аб еці, аналіз дапамог удакладніць уяўленні аб эвалюцыі мядзведзяў у Гімалаях. Так, навукоўцы ўсталявалі, што ў тыбецкага бурага мядзведзя ёсць блізкія сваякі сярод відаў, якія жывуць па ўсёй Еўразіі і ў Паўночнай Амерыцы, а гімалайскія мядзведзі аддзяліліся ад агульных з бурымі мядзведзямі продкаў яшчэ 650 тысяч гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?