На Нямізе па вул. Старажоўскай дэмантуюць рэкламу фірмы «Huawei», якую горад спачатку ўзгадніў, а потым ануляваў — патлумачыўшы, што ўзгадненне ажыццяўлялі чыноўнікі, якія «ужо не працуюць», паведамляе Tut.by.

Фота — Дзмітры Бялкоўскі

Фота — Дзмітры Бялкоўскі

Яшчэ ў першай палове году мінская кампанія «Колорэкспресс» павінна была на 5 гадоў ўсталяваць рэкламу кампаніі «Huawei» на даху дома на вуліцы Старажоўскай, які добра бачны з праспекта Пераможцаў. Заказ ацэньваўся ў 432 тысячы долараў.

Былі атрыманыя ўсе ўзгадненні, і ў пачатку года пачаўся мантаж канструкцыі. Але неўзабаве горад спачатку прыпыніў працы, а потым ануляваў дазвол на ўстаноўку. І вось сёння канструкцыю цалкам знялі.

Так павінна была выглядаць рэклама

Так павінна была выглядаць рэклама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?