bspu.by

bspu.by

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які адказвае за правядзенне цэнтралізаванага тэставання, узначаліў Юрый Міксюк, піша Tut.by.

Ён змяніў на пасадзе Мікалая Фяськова, які кіраваў РІКВ апошні 15 гадоў. Фяськоў — стваральнік сістэмы цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі, якую лічаць адной з найлепшых у постсавецкіх краінах. Вядома, што ён пакінуў пасаду па ўзгадненні бакоў.

У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што ўдзячныя Мікалаю Фяськову за працу.

— Стаж працы ў галіне Мікалая Сцяпанавіча — 54 гады. Мы цэнім яго вялікі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі, - кажуць у міністэрстве. — Яго вопыт запатрабаваны, Мікалай Фяськоў будзе і далей працаваць у сістэме.

З сённяшняга дня РІКВ кіруе Юрый Міксюк, рэктар Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Да працы ў ВНУ ён узначальваў ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0