У траўні 2017 года Google абвясціла аб запуску праекта AIY Projects, у рамках якога кампанія будзе выпускаць недарагія наборы-канструктары для аматарскіх праектаў у вобласці штучнага інтэлекту.

Першы набор з серыі дазваляў сабраць прыладу для распазнавання голасу. Зараз кампанія прадставіла новы канструктар для апрацоўкі малюнкаў. Ён складаецца з кардоннага корпуса, дынаміка, аб'ектываў для камеры, кабеляў і некаторых іншых кампанентаў. 

Галоўнай асаблівасцю набору стала ўключаная ў камплект плата VisionBonnet з чыпам Intel Movidius. Яна дазваляе выкарыстоўваць нейрасеткавыя алгарытмы наўпрост на плаце без неабходнасці ў дадатковым камп'ютары. Па змоўчанні яе праграмнае забеспячэнне складаецца з трох розных натрэніраваных нейрасеткавых мадэляў, прызначаных для распазнавання аб'ектаў розных тыпаў.

Канструктар даступны для папярэдняе замовы па цане 45 даляраў, а ягоныя пастаўкі маюць пачацца ў снежні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?