Руская праваслаўная царква (РПЦ) захавала колькаснае абмежаванне для цырымоній шлюбу. Як і раней, будзе забаронена вянчаць людзей, што паспелі пасля хрышчэння заключыць тры шлюбы, прычым улічваюцца як вянчанні, так i зарэгiстраваныя ў ЗАГСах шлюбы, перадае агенцтва «Масква» з Архіерэйскага сабору РПЦ.

На ім зацвердзілі сёння палажэнне «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу». Па-ранейшаму афіцыйна забароненыя аднаполыя царкоўныя шлюбы і шлюбы праваслаўных з «варожымі царкве ерэтыкамі».

Не дапускаюцца царкоўныя шлюбы людзей, якія знаходзяцца практычна ва ўсіх ступенях крэўнага сваяцтва, а таксама хросных бацькоў з хроснымі дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0