Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.
Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:
Віктар Жыбуль. Дзяцел і дупло
Ганна Комар «Страх вышыні»
Наста Кудасава «Маё невымаўля»
Уладзімір Някляеў «Толькі вершы»
Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
Юлія Цімафеева «Цырк»
Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што стане штогадовай.





