Мінскі педагог Яўген Лівянт апублікаваў у сваім фэйсбук-акаўнце два дакументы, якія пацвярджаюць, што на класных кіраўнікоў мінскіх школ ўскладзены абавязак па зборы «біяматэрыялу» для прафілактыкі гельмінтозу.

«Я цалкам дапускаю, што гэты маніторынг вельмі важны, але чаму ў школах, чаму класныя кіраўнікі?» — экспрэсіўна выказаўся настаўнік.

«Для дурняў тлумачу і падказваю: кожны дзень тысячы дзяцей здаюць аналізы ў паліклініках — і ў сувязі з хваробай, і для атрымання даведкі. Прапаную ўключыць гэты маніторынг у абавязковыя аналізы. Гэта ж відавочнае і простае рашэнне. У паліклініках жа ёсць спецыялісты і спецыяльныя месцы для захоўвання аналізаў», — дадаў ён.

«А калі мая прапанова з'яўляецца дурною і нерэалізабельнаю, то ў мяне ёсць і іншая, больш цікавая: усе аналізы калу са школ звазіць спачатку ва Упраўленні адукацыі раёна для папярэдняга маніторынгу і сартавання, а адтуль ужо іх цэнтралізавана транспартаваць у раённыя санстанцыі […] на машыне кіраўніка, зразумела», — іранізуе Яўген Лівянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0