На таргах у Мінску 4 снежня даляр ЗША падаражэў на 0,0113 (+0,56%) да 2,0227 беларускага рубля.

Нагадаем, што планку ў 2 рублі даляр узяў на таргах 15 лістапада, 23 лістапада ён апусціўся ніжэй за 2 рублі, але на таргах 28 лістапада зноў пераадолеў яе, і пакуль ніжэй не апускаўся.

Еўра сёння апусціўся на 0,0014 да 2,3960.

Расійскі рубель знізіўся на 0,0051 да 3,43 за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0