У аўторак, 5 снежня, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы панізіцца да нуля — мінус 5 градусаў, у другой палове дня будзе ад мінус 2 да +3.

У сераду таксама чакаецца мокры снег, дождж і слабы галалёд. Ноччу і раніцай на дарогах чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, па ўсходзе - да мінус 6. Днём будзе ад мінус 1 да +4, у паўднёва-заходніх раёнах тэмпература павысіцца да +6.

Толькі ў пятніцу атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю Беларусі, і ападкаў будзе няшмат.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да +3. Днём - 0—+5, па поўдні да +7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?