Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што з наступнага года плануе падняць мінімальны заробак ва Украіне да 4100 грыўняў (300 беларускіх рублёў у эквіваленце, або каля 150 даляраў).

Пра гэта ён распавёў падчас выступу на II Усеўкраінскім форуме аб'яднаных суполак у панядзелак у Кіеве, піша Украінская праўда

Ён дадаў, што звярнуўся да прэм'ера Уладзіміра Гройсмана з прапановай павялічыць мінімальную заработную плату ў Украіне да 4100 грыўняў.

Сёння мінімальны заробак у паўднёвых суседзяў складае 3 200 грыўняў (237 рублёў, або 118 даляраў).

Нагадаем, што мінімальны заробак у Беларусі складае 265 рублёў (132 даляры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0