Ноччу мужчына на Мінскай кальцавой аўтадарозе саскочыў з пуцеправода проста пад колы фуры. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на ДАІ Мінска.
Гэта адбылося 5 снежня, каля 0.30.
«52-гадовы мужчына саскочыў з пешаходнага моста ў Малінаўцы пад колы фуры. Ён загінуў на месцы. На месцы працавала следча-аператыўная група з экспертамі », - распавялі ў ДАІ.





