Традыцыйны прабег цвярозасці пройдзе ў Гродне 1 студзеня, паведаміў БЕЛТА старшыня клуба аматараў бегу «Ран4Фан» Аляксей Чамаданаў.

Сустракаць першы дзень новага года такім чынам стала своеасаблівай гродзенскай традыцыяй. Раніцай 1 студзеня аматары бегу і здаровага ладу жыцця збіраюцца на сцежцы здароўя ў лесапарку Пышкі, каб у вясёлай кампаніі пераадолець больш чым чатырохкіламетравую дыстанцыю.

Папулярнасць такога прабегу расце. У апошнія гады ён збіраў каля 150 удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0