Расійскае Міністэрства юстыцыі ўнесла у спіс замежных агентаў «Голас Амэрыкі», «Радыё Свабода» і яшчэ сем СМІ.
Раней указ, згодна з якім СМІ стала магчыма надзяляць такі статус, падпісаў Уладзімір Пуцін
Акрамя гэтых выданняў у спіс замежных агентаў трапілі яшчэ сем праектаў, у прыватнасці тэлеканал «Настоящее время», Татара-башкірская служба Радыё Свабода, «Сибирь.Реалии», «Idel.Реалии», «Фактограф», «Кавказ.Реалии» і «Крым.Реалии».





