Фота Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Паведамленне аб загаранні будаўнічай бытоўкі па праспекце Пераможцаў, 20 у Мінску паступіла на «101» 4 снежня а 17:16.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі убачылі, што ў будаўнічай бытоўцы адбылося загаранне драўлянай ашалёўкі і ўцяпляльніка. У будаўнічай бытоўцы яны знйшлі труп мужчыны 1970 г.н.
Пажар быў ліквідаваны ў 17.41. Як мяркуецца, прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём.





