38-гадовы мужчына напіўся ў мясцовым начным клубе. Пасля выйшаў на танцпляц, дзе пачаў перашкаджаць іншым кліентам. Ахоўнік зрабіў мужчыну заўвагу, але той адрэагаваў нечакана, паведамляе УУС Гродна.

Мужчына не толькі не супакоіўся, а наадварот. Ён непасрэдна на танцпляцы зняў штаны і паказаў свае геніталіі наведнікам. У выніку, справа скончылася міліцыяй. Цяпер заведзена крымінальная справа аб хуліганстве, мужчыну пагражае да 3 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?