Іх ужо няма ва ўладзе, а двух — і ў жывых: дыктатары Салех, Кадафі і Мубарак.

Паўстанцы ў сталіцы Емена горадзе Сана забілі зрынутага дыктатара краіны Алі Абдалу Салеха і захапілі ў палон ягонага сына.

У інтэрнэт выкладзенае відэа, як цела Салеха цягнуць па вуліцы на коўдры ў вялікія чырвоныя кветкі.

Салех кіраваў Еменам з 1978 да 2012 года. Ён сышоў у адстаўку пасля масавых пратэстаў. 2 снежня ён перайшоў на бок Саудаўскай Аравіі, якая ўмяшалася ў грамадзянскую вайну ў краіне на баку адной з сілаў. Гэтаму папярэднічалі ягоныя перамовы з Расіяй, Іарданіяй і Арабскімі Эміратамі. Пасля некалькіх дзён баёў паўстанцы-хуці захапілі ягоны дом і застрэлілі яго.

За час свайго кіравання Салех, ягоныя сем братоў, дзеці і пляменнікі назапасілі на банкаўскіх рахунках мільярды даляраў.

Не варта думаць, што паўстанцы прынясуць краіне дэмакратыю. 27-мільённы Емен падзелены на плямёны і кланы, якія змагаюцца між сабой. Хуці — шыіты, ім процістаяць суніты, Салех нейкі час уваходзіў у кааліцыю з хуці.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру