Reuters.com

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Салман Аль Сауд стаў «Чалавекам года — 2017» па выніках анлайн-галасавання, праведзенага сярод чытачоў часопіса Time. За 32-гадовага прынца прагаласавалі 24% аўдыторыі, паведамляе афіцыйны сайт выдання.

На другім месцы з вялікім адрывам (усяго 6% галасоў) апынуліся карыстальнікі сацсетак, якія сталі ахвярамі дамаганняў і падзяліліся расповедам пра гэта ў рамках інтэрнет-кампаніі #MeToo («Я таксама»).

Трэцяе месца з вынікам у 5% галасоў падзялілі гулец у амерыканскі футбол Колін Капернік, спецпракурор ЗША па так званай «расійскай справе» Роберт Мюлер і сацыяльная група, празваная «Dreamer» (дзеці нелегальных імігрантаў, прывезеныя бацькамі ў ЗША).

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Салман Аль Сауд стаў спадчынным прынцам у чэрвені 2017-га - кароль перадаў яму тытул, забраўшы яго ў пляменніка Мухамада ібн Наіфа. У пачатку лістапада Мухамед быў прызначаны кіраўніком антыкарупцыйнага камітэта. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя арышты прадстаўнікоў мясцовай эліты.

У ноч на 5 лістапада камітэт пастанавіў затрымаць 11 прынцаў і каля 30 былых і дзеючых міністраў і прадпрымальнікаў. Ім былі прад'яўленыя абвінавачванні ў атрыманні хабараў і адмыванні грашовых сродкаў. Большасць затрыманых пагадзіліся на дасудовае ўрэгуляванне, якое прадугледжвае нацыяналізацыю часткі іх маёмасці. На гэтым краіна зарабіла 100 млрд даляраў.

6 снежня часопіс абвесціць «Чалавека года» па версіі рэдакцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру