Фота Ірыны Арахоўскай
На таргах у Мінску 5 снежня даляр патаннеў на 0,0019 (0,10%) да 2,0208 беларускага рубля.
Некаторыя банкі яшчэ купляюць даляр у насельніцтва менш чым па 2 рублі, але большасць купляе па два рублі, максімальна — 2,02. Максімальны курс продажу — 2,0390 рубля.
Еўра нязначна ўмацаваўся: на 0,0002 (+0,01%) да 2,3962. Тым часам максімальны курс продажу еўрапейскай валюты для насельніцтва складае 2,44 еўра.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0133 да 3,4433 беларускага за 100 расійскіх.





