Актывісты зламалі плот на Уладзімірскай горцы, каб збудаваць барыкаду і блакаваць выезд аўтамабіля Службы бяспекі Украіны з затрыманым сёння экс-прэзідэнтам Грузіі Саакашвілі.
Каля 12:20, пасля няўдалай спробы Нацгвардыі адцясніць мітынгоўцаў, частка актывістаў распачала будаваць барыкады наверсе вуліцы Трохсвяціцельскай.
Для гэтага яны зламалі драўляны плот у Хрышчатым парку на Уладзімірскай горцы. Паблізу дома Саакашвілі таксама расце барыкада з бруку.
У Кіеве на даху дома, дзе ён пражываў, затрыманы Міхэіл Саакашвілі





