Беларускія дыпламаты ў Варшаве ўзялі ўдзел у X Міжнародным калядным дабрачынным кірмашы. Яго арганізаваў Клуб жонак паслоў, пад патранатам жонкі прэзідэнта Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды, піша Радыё Свабода.
Пасольства Беларусі было прадстаўлена асобным стэндам з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.
Агата Корнхаўзэр-Дуда наведала беларускі стэнд. Яна паразмаўляла з паслом Аляксандрам Авяр'янавым і ягонай жонкай, а пасля набыла сувенір.
Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі акцыі, накіраваныя на падтрымку дабрачынных арганізацый.





