Пазаўчорашняя трагічная аварыя пад Жыткавічамі, у якой загінулі трое маладых хлопцаў, забрала жыццё і 18-гадовага сына «агурковага караля» з вёскі Альшаны Брэсцкай вобласці, паведамляе Gomel.today.

Фота з месца аварыі — Следчы камітэт

Менавіта яму належаў аўтамабіль «Мерседэс», на якім тры падлеткі вылецелі ў кювет і ўрэзаліся ў дрэва, пасля чаго машына перакулілася. Усе трое загінулі, бо не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Следчы камітэт высвятляе, хто ж знаходзіўся за рулём аўто ў момант аварыі. Справа ў тым, што пасля сутыкнення з дрэвам усе трое вылецелі з салона. 

18-гадовы ўладальнік аўто быў адзіным сярод траіх загінулых, які не меў правоў. У абодвух яго сяброў правы былі. Усе трое загінулых пад Азяранамі маладых людзей жылі ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гэты населены пункт выдатна вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Альшаны называюць «агурковай сталіцай». Справа ў тым, што мясцовыя жыхары, большасць якіх — пратэстанты (не ўжываюць алкаголь, маюць шматдзетныя сем'і), масава займаюцца фермерскім бізнэсам, пераважна вырошчваннем агуркоў.

Фермерская гаспадарка «Альшаны», што належыць Івану Грыбу, пра якую ідзе гаворка, — адна з найбуйнейшых у Беларусі, мае ў карыстанні 262 га зямлі, сучасную тэхніку, а таксама сховішча для гародніны на 2000 тон прадукцыі і халадзільнае абсталяванне. Невыпадкова сям'ю Грыбаў на Палессі і ў СМІ называюць «агурковымі каралямі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру