У аўторак курс біткойна перавысіў адзнаку $12000. Цягам таргоў курс падымаўся да $12032, паведамляе Інтэрфакс. Агульная капіталізацыя рынку біткойнаў перасягнула $200 млрд, але затым знізілася да $199 млрд, сведчаць дадзеныя Coinmarketcap.com.

Раннім вечарам аўторка па мінскім часе курс біткойна складаў $11983, што на 4,8% вышэй за ўзровень папярэдняй сесіі.

У пачатку мінулага тыдня курс крыптавалюты ўпершыню ўзняўся вышэй за $10000 і працягнуў расці, у тым ліку на навінах пра запланаваны запуск ф'ючэрсаў на біткойны вядомымі сыравіннымі аператарамі.

Так, CBOE Global Markets Inc. паведаміў, што пачне гандаль ф'ючэрсамі на біткойн а 02:00 па мінскім часе ў найбліжэйшы панядзелак, 11 снежня.

У мінулую пятніцу Камісія па тэрміновым ф'ючэрсным гандлі сыравіннымі таварамі (CFTC) дала CBOE і CME дазвол на запуск ф'ючэрсаў на біткойн. Як адзначалася ў паведамленні CFTC, ф'ючэрсныя біржы, як чакаецца, будуць адсочваць гандлёвую актыўнасць на рынку крыптавалют, ацэньваючы магчымасць рынкавых маніпуляцый і зрухаў, звязаных з хуткімі ўзлётамі і падзеннямі курсаў, а таксама з перабоямі ў таргах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0