Расійскай зборнай будзе дазволена ўдзельнічаць у зімовай Алімпіядзе ў карэйскім Пхёнчхане толькі ў нейтральным статусе — тым атлетам, якія не былі заўважаныя ў допінгу — і без нацыянальнага сцяга, гімна і без пазнакаў «Расія» на форме і атрыбутыцы, паведаміў Міжнародны Алімпійскі Камітэт.

Сяброўства Расійскага Алімпійскага Камітэту ў МАК прыпыненае — паведаміў Прэзідэнт МАК Томас Бах.

Як паведамляе ТАСС, расійскаму віцэ-прэм'еру Віталію Мутко і былому намесніку міністра спорта Андрэю Нагорных будзе пажыццёва забаронена наведваць Алімпіяды. А Расія павінна будзе выплаціць штраф за допінг-афёру у памеры $15 млн даляраў. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя на стварэнне новага незалежнага органа антыдопінгавага тэставання.

МАК можа часткова або цалкам зняць дыскваліфікацыю пасля пачатку цырымоніі закрыцця Алімпійскіх зімовых гульняў 2018 года. Пры гэтым асноўная ўмова для гэтага — выкананне да гэтага тэрміну ўсіх патрабаванняў МАК, паведамляе РБК.

Прэзідэнт МАК Томас Бах прынес прабачэнні ўсім спартоўцам, якія не былі заўважаныя ў допінг-практыках, і абвесціў што падчас алімпіяды адбудзецца асобная цырымонія ўзнагароджання тых спартоўцаў, якім медалі дасталіся ў выніку дыскваліфікацыі дапінгаваных атлетаў.

Бах абверг паведамленне «Першага канала» пра тое, што расійскай дэлегацыі не далі слова на пасяджэнні МАК. Ён сказаў, што прэзідэнт расійскага Алімпійскага Камітэту падчас пасяджэння прынёс свае прабачэнні.

Дагэтуль за допінг-афёру на Алімпіядзе-2014 у Сочы Расія пазбаўленая ўжо 11 здабытых там дапінгаваных медалёў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру