Заўтра, 6 снежня, на Усерасійскім форуме добраахвотнікаў будзе абвешчанае рашэнне аб удзеле або няўдзеле расійскіх спартоўцаў у зімовай Алімпіядзе-2018, паведамляе Чэмпіянат. Рашэнне абвесціць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У прысутнасці 15 тысяч гледачоў пройдзе шоу з удзелам зорак расійскай сцэны і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў штогадовай прэміі «Добраахвотнік Расіі 2017». Менавіта на гэтым мерапрыемстве прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвесціць рашэнне наконт фармату ўдзелу расійскіх спартоўцаў у Гульнях-2018 у Пхёнчхане.

Адначасова кіраўнік камітэта Дзярждумы па фізкультуры і спорце РФ Міхаіл Дзегцяроў заявіў у эфіры «Першага канала» аб праве расійскіх спартоўцаў самавызначацца.

«Рашэнне будзе прымаць сам сход алімпійцаў. Ён пройдзе 12 снежня. Усе алімпійцы прыедуць і самі вырашаць. Не мы палітыкі», — сказаў Дзегцяроў.

Згодна з рашэннем выканкама МАК 5 снежня, расійскія спартсмены могуць выступіць на Гульнях у Пхёнчхане толькі пад нейтральным сцягам. Спіс чыстых расійскіх спартоўцаў, якія змогуць выступіць на АГ-2018 пад нейтральным сцягам, вызначыць спецыяльная камісія МАК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0