Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) на пасяджэнні ў Лазане дазволіў зборным Расіі па хакеі і нацыянальным камандам па кёрлінгу ўдзельнічаць на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, паведамляе Inside the Games.
Раней выканкам МАК забараніў Расіі выступаць на Алімпіядзе пад сваім сцягам і гімнам, пры гэтым дапусціўшы на АГ 2018 «чыстых» расійскіх спартсменаў пад нейтральным сцягам.
Рашэнне аб удзеле Расіі на зімовай Алімпіядзе ў Карэі прыме 6 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.





