У паведамленні на сайце ведамства гаворыцца: «Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак)».

За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі — да аднаго.

На падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармрэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы. Гэта — dengitut3.by, immigrant.by, b-n.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-под-залог.бел, belarusgo.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0