Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхепхаяварангкунаі народ гэтай краіны з Нацыянальным днём, піша прэс-служба.
«Нельга не адзначыць важную ролю, якую Каралеўства Тайланд адыгрывае ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, хуткую дынаміку эканамічнага развіцця краіны і росту дабрабыту насельніцтва», - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што паслядоўнае пашырэнне плённага беларуска-тайландскага супрацоўніцтва ў розных галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам дзяржаў і з'яўляецца выдатнай асновай для ўмацавання дружалюбных адносін.





