У Крамлі маюць намер «сур'ёзна прааналізаваць» рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб дыскваліфікацыі Алімпійскага камітэта Расіі і нядопуск на Алімпіяду ў Пхёнчхан спартсменаў пад расійскім сцягам перш, чым выносіць якія-небудзь меркаванні, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Цяпер, вядома, трэба выключыць эмоцыі. У любым выпадку нам трэба будзе адказаць яшчэ на шэраг пытанняў, для гэтага спатрэбяцца кантакты з МАК, трэба вызначыць, хто і як будзе весці гэтыя кантакты. Шэраг тэхналагічных пытанняў падлягае высвятленню», - сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, заключэнні не варта рабіць да таго часу, пакуль не адбудзецца «алімпійскі сход (12 снежня), да таго як нашы спартоўцы не прымуць нейкае рашэнне».

Пяскоў пацвердзіў тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мае намер прыняць удзел у мерапрыемствах Усерасійскага форуму добраахвотнікаў у сталічным Палацы спорту «Мегаспорт», аднак не інфармацыю пра тое, што кіраўнік дзяржавы заявіць там пра рэакцыю Расеі на дзеянні МАК.

«Пуцін будзе публічна выступаць, але сёння іншая тэма, я не ведаю, ці палічыць прэзідэнт патрэбным нешта казаць. Але пакуль, паўтараю, яшчэ шмат пытанняў», — сказаў Пяскоў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?