Інцыдэнт адбыўся 6 снежня, каля 09.20, на Партызанскім праспекце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у грузавой машыны-кантэйнеравоза, якая ехала з боку вуліцы Куляшова ў напрамку вуліцы Жылуновіча, на хаду адляцела адно з задніх колаў. Яно выкацілася на тратуар і збіла з ног 40-гадовую жанчыну на прыпынку грамадскага транспарту. Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелай чэрапна-мазгавую траўму. Жанчына атрымала рваную рану лба — наклалі чатыры швы.

Па папярэдніх дадзеных, кіроўца грузавіка перад пачаткам руху не праверыў тэхнічны стан транспартнага сродку. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?