Еўрапейская камісія раскрыла свой план стварэння Еўрапейскага валютнага фонду, пасады міністра фінансаў ЕС і больш узгодненай фінансавай палітыкі з дзяржавамі-членамі ЕС. Прапановы апублікаваныя на сайце Еўракамісіі, перадае eurointegration.com.ua.
Еўракамісія прапанавала дарожную карту для паглыблення эканамічнага і валютнага саюза, у тым ліку канкрэтныя крокі, якія неабходна зрабіць на працягу наступных 18 месяцаў.
У рамках гэтага пакета таксама раскрыты шэраг ініцыятыў. Агульная мэта — узмацніць адзінства, эфектыўнасць і дэмакратычную падсправаздачнасць Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза да 2025 года.
Дарожная карта складаецца з чатырох асноўных ініцыятыў:
— прапанова аб стварэнні Еўрапейскага валютнага фонду (EMF), які будзе дзейнічаць у рамках заканадаўчай базы ЕС і будзе створаны на дзейнай структуры Еўрапейскага механізму стабільнасці (ESM);
— прапанова інтэграваць сутнасць Дамовы аб стабільнасці, каардынацыі і кіраванні ў прававыя рамкі ЕС з улікам належнай гнуткасці, закладзенай у Пакце аб стабільнасці і росце;
— дыялог аб новых бюджэтных інструментах для стабільнай еўразоны ў межах ЕС, які вызначае бачанне таго, як пэўныя бюджэтныя функцыі, неабходныя для зоны еўра і ЕС у цэлым, могуць быць распрацаваны ў рамках дзяржаўных фінансаў ЕС;
— дыялог аб магчымай функцыі міністра эканомікі і фінансаў ЕС, які можа быць віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі і ўзначаліць Еўрагрупы, ці магчыма гэта ў рамках дзейных пагадненняў ЕС.
Першая дыскусія адносна прапаноў Еўракамісіі адбудзецца на саміце ЕС 15 снежня. Чакаецца, што пэўныя рашэнні будуць прынятыя на наступным саміце ў чэрвені 2018 года.





