Дзякуючы росту курсу біткойна да $12500, ён абышоў расійскі рубель і стаў шостаю валютаю свету паводле капіталізацыі, паведамляе smallbussinessprices.co.uk.
У першую 20-ку рэйтынгу трапілі таксама дзве іншыя папулярныя крыптавалюты: Ethereum заняў сямнаццатае месца, а Bitcoin Cash — дваццатае. Нават улічваючы той факт, што колькасць той ці іншай валюты, якая знаходзіцца ў абароце, не адлюстроўвае ў поўнай меры яе рэальнай вартасці, сёння цяжка ігнараваць факт, што біткойн стаў значным гульцом на сцэне сусветных фінансаў.





