Уладзімір Пуцін мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2018 года. Пра гэта ён заявіў у сераду, 6 снежня, на сустрэчы з рабочымі аўтамабільнага завода ГАЗ ў Ніжнім Ноўгарадзе, паведамляе Deutsche Welle.

«Я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — сказаў Пуцін на мітынгу-канцэрце, прысвечаным 85-годдзю Горкаўскага аўтамабільнага завода. Паводле яго слоў, «лепшага месца і лепшай падставы для аб'яўлення аб гэтым, напэўна, няма».

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Пуціна скончваецца 7 мая 2018 года. У 2018 годзе Пуцін можа ў чацвёрты раз стаць прэзідэнтам Расіі. Пуцін кіруе ў Расіі з 2000 года па цяперашні час з перапынкам у 2008—2012 гадах, калі пасаду кіраўніка дзяржавы займаў Дзмітрый Мядзведзеў. Новы прэзідэнцкі тэрмін працягнецца з 2018 па 2024 год.

Гэтая навіна выклікала неадкладны водгук карыкатурыстаў. Ёлкін пракаментаваў намер Уладзіміра Пуціна балатавацца на чацвёрты тэрмін наступным чынам:

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0