Першым лаўрэатам прэміі імя Наталлі Арсенневай стаў Уладзімір Някляеў — за кнігу «Толькі вершы», паведамляе фэйсбук-старонка прэміі. Уручэнне адбылося сёння ўвечары ў мінскім Прэс-клубе.
У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўваходзілі:
Віктар Жыбуль. «Дзяцел і дупло», Ганна Комар «Страх вышыні», Наста Кудасава «Маё невымаўля», Уладзімір Някляеў «Толькі вершы», Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў», Міхась Скобла «Камізэлька для месяца», Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё», Юлія Цімафеева «Цырк»
Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія ўручалася ўпершыню, але плануецца, што стане штогадовай.





