Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) возьме на сябе ўсе выдаткі па ўдзеле спартоўцаў з РФ у Алімпійскіх гульнях 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах, паведамляе ТАСС.

«Калі МАК запрашае спартсменаў, то ў такім выпадку мы пакрываем іх транспартныя выдаткі. З нашага рашэння відаць, што гэтыя спартоўцы не будуць адрознівацца ад любых іншых, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Яны будуць размешчаныя бясплатна, есці бясплатна, будзе аплачаная частка дапаможнага персаналу», — сказаў Бах.

Адначасова з гэтым старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў даручыў аказаць матэрыяльную дапамогу абвінавачаным у допінгу і адхіленым ад Алімпіяды расійскім спартоўцам.

«Ураду трэба падрыхтаваць адпаведныя прапановы аб падтрымцы. Хацеў бы, каб адказны віцэ-прэм'ер [Віталь Мутко] і міністр спорту [Павел Калабкоў] заняліся гэтым і даклалі мне свае прапановы», — цытуе ТАСС словы Мядзведзева на пасяджэнні ўрада.

У аўторак МАК часова прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) у арганізацыі і адхіліў зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 года. Згодна з рашэннем МАК, на Гульні могуць ехаць толькі чыстыя спартоўцы пад нейтральным сцягам. У сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўлады РФ не будуць перашкаджаць удзелу спартсменаў у Алімпіядзе ў нейтральным статусе.

Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0