Набліжаюцца калядныя й навагоднія сьвяты, якія для многіх з нас стануць часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя Arche прымеркавала самы вялікі распродаж часопісаў і кніг выдавецтва, добра зьменшыўшы на іх цэны.
Зьніжкі дасягаюць 65%!
Усяго на распродаж выстаўляюцца 58 папяровых і 34 электронныя выданьні (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.
Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!
Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць ад 10 сьнежня 2017 г. да 10 студзеня 2018 г.
Пабачыць поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі, а таксама даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце Arche.





